Реферат

Реферат Беларуская лялька

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-10-28

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 26.12.2024


Беларуская лялька


Лялькі

Лялька займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабой спосаб пазнання жыцця  і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сімвал. У гэтай сваёй ролі яна факусуе час, гісторыю культуры, краіны і народу, адлюстроўваючы іх рух і развіццё.  Мы звязаны з лялькай больш моцна, чым можам сабе ўявіць. Не маючы ні рук, ні ног, ні твару,  яна адразу пазнаецца па вопратцы і выгляду. Апранутая ў белую кашульку, спаднічку, падвязаную фартухом, з чырвонай паскай у тоўстай касе, лялька захоўвае ў сабе народныя ўяўленні аб жаночай прыгажосці, гэта люстраны адбітак эстэтыкі і духоўнасці сялянскага быту і быцця.

Яшчэ ў сярэдзіне ХХ ст. у кожнай сям’і дзеці гулялі з традыцыйнымі лялькамі. І толькі з 1960-х гг., калі прамысловыя прадпрыемствы пачалі выпускаць мільённыя партыі цацак з пласмасы, традыцыя вырабу хатняй лялькі амаль згасла. Аднак не знікла зусім, будучы глыбока адкладзенай ў народнай памяці.

Рускае слова “кукла” паходзіць ад грэцкага kiklas - кола і абазначае нешта скручанае,  як беларускі “скруташ”, альбо “згорташ”. Дзяўчынкі здаўна пеленалі (скручвалі) як дзіця кавалак тканіны, дрэва ці пук саломы. Дзіцячыя лялькі выконваліся вельмі проста, умоўна. Асновай лялькі магла служыць драўляная цурка, да якой мацавалі валасы з кудзелі, ці малявалі вуглём ці зусім не выяўлялі твару, а з кавалачкаў тканіны шылі адзенне. Персанажы былі розныя: “бабы”, “паны”, “каралевы”, “вершнікі”, “пары”, “ваяры”, “музыкі”, “немаўляты”.

Але першапачаткова лялькі выкарыстоўваліся толькі для сямейных і каляндарных абрадаў, неслі абярэгаваю, засцерагальную функцыю. Яны з’яўляліся прадметам сімвалам, у якім жыў міф і рытуал, схаваныя праз сістэму кодаў у вобразах і формах. Усім вядомыя масленічныя і купальскія лялькі. Таксама існавалі лялькі-абярэгі:  перад нараджэннем дзіцяці рабілася лялька, якая павінна была грэць для будачага дзіцяткі люльку, рабіліся жаночыя лялькі, лялькі супраць хвароб і інш. 

Для беларускіх лялек характэрна падабенства з лялькамі суседніх народаў (рускіх, украінцаў, палякаў), яны падобныя ў вобразах, назвах, функцыях і семантыцы. Разам з тым, беларускія цацкі маюць свае асаблівасці, якія праяўляюцца ў сціплай расфарбоўцы, прастаце выканання, выразнасці і лаканізме вобразаў, мясцовых спосабаў вырабу.

Рэкамендаваная літаратура:

  1. Зимина З.И. Текстильные обрядовые куклы. Методическое пособие. - Мн.:2006
  2. Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: “Беларуская энцыклапедыя”, 2002
  3. Церашковіч Т.А. Лялька беларуская. Мн.: “Полымя”, 1992
  4. Беларуская лялька. І абласное свята-конкурс. - Упраўленне культуры Мінскай вобласці. Дзяржаўная ўстанова “Мінскі абласныцэнтр народнай творчасці”. Аддзел культуры Слуцкага райвыканкома. Слуцк, 29 верасня 2007
  5. Галина и Мария Дайн. Русская тряпичная кукла. Культура, традиции, технология. - М.: «Культура и традиции», 2007 - с.120


ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “БЕЛАРУСКА-СЛАВЯНСКАЯ ГІМНАЗІЯ № 36 Г. ГОМЕЛЯ ІМЯ І. МЕЛЕЖА”
ПАВЕДАМЛЕННЕ

Беларуская лялька



                                                             
ВЫКАНАЛА: МУРЗІНА АНАСТАСІЯ


                                                                   ВУЧАНІЦА 11 “ А “ КЛАСА
ГОМЕЛЬ, 2010



1. Реферат Роль квалиметрии в управлении качеством
2. Реферат на тему The Australian Stock Exchange Essay Research Paper
3. Статья Россия 1990-х годов недоразвитость через упадок или развитие через спад
4. Курсовая на тему Управление запасами материальных ресурсов предприятия на основе анализа финансовых вложений в оборотные
5. Реферат на тему Ground Water In Ontario Essay Research Paper
6. Реферат на тему Unions Essay Research Paper P1
7. Реферат Бюджетная классификация РФ 2
8. Реферат Формы обеспечения возвратности ссуд
9. Реферат на тему History Of Jazz And Classical Music Essay
10. Реферат на тему A Balanced Budget Essay Research Paper A